Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стала вядомая дата пачатку суду над сьведкам гібелі берасьцейца Генадзя Шутава


Месца гібелі Генадзя Шутава. Жнівень 2020-га.
Месца гібелі Генадзя Шутава. Жнівень 2020-га.

Аляксандра Кардзюкова абвінавачваюць у замаху на забойства. Гэты артыкул прадугледжвае пакараньне аж да пажыцьцёвага зьняволеньня.

Крымінальнай справы па факце забойства Генадзя Шутава так і не ўзбудзілі. Аляксандар Кардзюкоў — адзіны вядомы сьведка яго гібелі. Як стала вядома Свабодзе, суд па ягонай справе пачнецца ў Берасьці 16 лютага. Самога Кардзюкова ўжо этапавалі ў Берасьце зь Менску.

Што адбылося:

Берасьцеец Генадзь Шутаў загінуў ад агнястрэльнага раненьня, якое атрымаў позна ўвечары 11 жніўня, падчас акцыі пратэсту ў абласным цэнтры. Відавочцам падзей стаў яго сябар Аляксандар Кардзюкоў. Пасьля канфлікту зь нявызначанымі асобамі, які скончыўся для Шутава агнястрэльным раненьнем у патыліцу, Кардзюкову ўдалося ўцячы. Яго затрымалі 14 жніўня. Кардзюкоў пасьпеў расказаць свайму суседу па гаражах, што змог схавацца ад сілавікоў пад бальконам аднаго з дамоў па Маскоўскай вуліцы.

Пасьля затрыманьня Аляксандра Кардзюкова перавялі ў СІЗА № 1 Менску і абвінавацілі паводле часткі 2 артыкула 363 Крымінальнага кодэксу («Супраціўленьне супрацоўніку органаў унутраных спраў альбо іншай асобе, якая ахоўвае грамадзянскі парадак»). Празь некалькі месяцаў абвінавачаньне Кардзюкову перакваліфікавалі на частку 2 артыкула 139 КК — «замах на забойства». У выпадку прызнаньня ў судзе вінаватым Аляксандру Кардзюкову паводле новага артыкула можа пагражаць да 25 гадоў пазбаўленьня волі альбо пажыцьцёвае зьняволеньне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG