Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Усім дэлегатам Усебеларускага сходу зрабілі тэсты на каранавірус, хворых не пусьцілі


Вольга Цесакова на пратэсьце ў Менску, архіўнае фота
Вольга Цесакова на пратэсьце ў Менску, архіўнае фота

Дэпутатка Менгарсавету Вольга Цесакова паведаміла, што за некалькі дзён да Ўсебеларускага народнага сходу ўсім дэлегатам зрабілі тэсты на каранавірус. Напярэдадні атрымалі вынікі, і хворых у залю не пусьцілі.

«Менавіта гэтым, думаю, тлумачыцца тое, што людзей у масках у залі амаль няма. Усе адчуваюць расслабленасьць. Плюс працуюць кандыцыянэры, памяшканьне праветрываецца. Пры гэтым досыць холадна: многія пачалі кашляць і чхаць. Прынамсі мае суседзі», — расказала яна ў камэнтары для «Нашай Нівы».

Згодна з рассадкай, Вольга Цесакова апынулася побач зь міліцэйскім чыноўнікам Аляксандрам Барсуковым. Пэўна, у выхаваўчых мэтах, каб ізноў «пераабулася», жартуе дэпутатка.

Яна панаракала, што абяцаны абед сарваўся, бо Аляксандар Лукашэнка вельмі зацягнуў сваю прамову.

«Многія не адважваюцца выйсьці нават у прыбіральню, церпяць. Мне пашанцавала, што сяджу з краю, таму магу перасоўвацца свабодна. 50 грамаў у буфэце дапамаглі бавіць гадзіны прамовы досыць бадзёра. Там была заўважаная не адна я», — кажа Вольга.

Дэлегатка сходу чакае канкрэтных абмеркаваньняў і магчымасьці выступіць самой.

«Я падала заяву на выступ. Але могуць і ня даць слова, бо ўжо выбіліся з раскладу. Калі і будзе час, то тры хвіліны. Гэта мала, бо хочацца сказаць шмат. У цэлым атрымаўся маналёг на тэму грамадзка-сацыяльнай праблематыкі і пра народны дыялёг. Тэма гвалту ў дачыненьні да мірнага насельніцтва будзе, але акуратна і паліткарэктна», — падсумавала яна.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG