Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэнсіянэрку аштрафавалі за «Марш мудрасьці» і забралі завушніцы да выплаты штрафу


14 сьнежня да пачатку «Маршу мудрасьці» ў Менску
14 сьнежня да пачатку «Маршу мудрасьці» ў Менску

73-гадовую пэнсіянэрку аштрафавалі на 870 рублёў за «ўдзел у несанкцыянаванай акцыі». У РУУС пакінулі яе завушніцы да выплаты штрафу.

Галіну Шпакоўскую затрымалі яшчэ 14 сьнежня ля Чырвонага касьцёла, дзе павінен быў пачацца Марш пэнсіянэраў. Але яшчэ да яго пачатку ўсіх удзельнікаў узялі ў ачапленьне і затрымалі, паведамляюць назіральнікі Праваабарончага цэнтру «Вясна».

Справу Галіны Дзьмітрыеўны 11 лютага разгледзела ў судзе Кастрычніцкага раёну Менску судзьдзя Алена Жывіца.

На пытаньне судзьдзі, ці чула яна, што побач крычалі «Жыве Беларусь!» ці «Ганьба!», пэнсіянэрка адказала: «„Ганьбы“ ня чула, а „Жыве Беларусь“, можа, і крычалі, але што ж гэта, дрэнна, што Беларусь жыве?»

Таксама Галіна Шпакоўская на судзе расказала, што ў студзені хадзіла да начальніка РУУС прасіць вярнуць ёй завушніцы, якія ў яе забралі да выплаты штрафу, каб яна змагла асьвяціць іх у касьцёле перад сьвятам, але ёй адмовілі.

Судзьдзя Алена Жывіца прызнала 73-гадовую жанчыну вінаватай па ч.1 арт. 23.34 КаАП і аштрафавала на 870 рублёў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG