Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачатак Усебеларускага сходу ў Менску 11 лютага
Пачатак Усебеларускага сходу ў Менску 11 лютага

Што адбываецца ў Беларусі 11 лютага, калі Лукашэнка праводзіць «Усебеларускі сход»

У Менску 11 лютага праходзіць 6-ы Ўсебеларускі народны сход, скліканы Лукашэнкам. На яго сабралі 2400 дэлегатаў і 300 гасьцей. Першых удзельнікаў у Палац рэспублікі прывезьлі яшчэ прыцемкам, хоць пачатак мерапрыемства аб 11-й гадзіне. З гэтага часу да 13:30 дзяржаўныя тэлевізія і радыё будуць весьці жывую трансьляцыю з выступам Лукашэнкі.

Напярэдадні ў сацыяльных сетках зьявіліся як заклікі да вулічных пратэстаў, так і заклікі на іх не выходзіць. Міліцыя ў сваю чаргу заявіла, што будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме і беспарадкаў не дапусьціць.

15:20 11.2.2021

Лукашэнка скончыў свой выступ словамі «любімую не аддаюць»


У працы сходу перапынак да 16.15. Лукашэнка вяшчаў амаль чатыры гадзіны без прыпынку, толькі адзін раз закашляўся, а скончыў свой выступ словамі «любімую не аддаюць».

Што ён сказаў, чытаць тут.

15:00 11.2.2021

Лукашэнка заявіў, што цягам году праект Канстытуцыі будзе гатовы, у пачатку наступнага — рэфэрэндум

Дэтальна чытаць тут.

14:50 11.2.2021

У Салігорску затрымалі шахтара Юрыя Корзуна

У верасьні ён прыкаваў сябе да горназдабыўной абсталяваньня на знак пратэсту супраць фальшывых выбараў і глвалту. Пра гэта паведамляе страйкам «Беларуськалія»: «Выйшаў грэць машыну, каб адвезьці дзіця ў школу, і не вярнуўся».

14:20 11.2.2021

Сьпеўная акцыя ў цэнтры Менску

14:05 11.2.2021

Лукашэнка моцна закашляўся падчас выступу на сходзе

Тут можна пачытаць, што ён сказаў.

14:02 11.2.2021

Страйкам «Беларуськалія» выказаў нязгоду са сходам, які ініцыятываў Лукашэнка

14:00 11.2.2021

Пратэст у Менску ў доме ля трасы, якою езьдзіць Лукашэнка ў сваю рэзыдэнцыю


13:50 11.2.2021

Кіраўнік кабінэту Ціханоўскай звярнуўся да дэлегатаў сходу

Валер Кавалеўскі зьвярнуўся да дзяржаўных служачых і дэлегатаў, якіх прымушаюць браць удзел ва Ўсебеларускім народным сходзе.

13:25 11.2.2021

Пікет у Менску: «УНС – падман народу»

13:17 11.2.2021

У праекце рэзалюцыі сходу напісалі пра рэформу Канстытуцыі

Агенцтва ТАСС піша са спасылкай на праект рэзалюцыі Ўсебеларускага сходу, што прапануюць ухваліць прапанову па стварэньні канстытуцыйнай камісіі, у склад якой увойдуць прадстаўнікі дзяржаўных органаў, юрыдычнай грамадзкасьці, розных галін эканомікі і сацыяльнай сфэры.

«Гэтай камісіі ў 2021 годзе распрацаваць прапановы па зьмене Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь для іх наступнага вынясеньня на ўсенароднае абмеркаваньне і рэспубліканскі рэфэрэндум», – цытуе агенцтва.

Больш пра тэкст праекту рэзалюцыі чытаць тут.

13:10 11.2.2021

Акцыі пратэсту супраць ініцыяванага Лукашэнкам сходу праходзяць у Беларусі і за мяжой

13:04 11.2.2021

Зьявілася фота праекту рэзалюцыі Ўсебеларускага сходу

13:01 11.2.2021

Акцыя на вуліцы Прытыцкага ў Менску, запалілі фаеры

12:58 11.2.2021

Хто ў прэзыдыюме «Ўсебеларускага сходу»

2400 дэлегатаў сходу адзінагалосна ўхвалілі загадзя падрыхтаваны сьпіс чальцоў прэзыдыюму. Глядзім, хто туды ўвайшоў.

12:49 11.2.2021

Лукашэнка заявіў пра «прадвесьце трэцяй сусьветнай вайны»


Лукашэнка заклікаў далучаць да кампаніі барацьбы з фэйкамі «сумленных блогераў і аналітыкаў», а чыноўнікам загадаў выяжджаць на пратэстныя месцы, у студэнцкія аўдыторыі.

Аляксандар Лукашэнка на 6-м Ўсебеларускім народным сходзе.
Аляксандар Лукашэнка на 6-м Ўсебеларускім народным сходзе.

«Сядзяць у айпадах, айфонах, мэсэнджэрах, ня маюць уласнага меркаваньня. Там няма аналітыкі, бо моладзь жыве загалоўкамі. Гэта інфармацыйная вайна, нам цалкам зразумела, сыходзячы зь мінулага году. Калі ня будзем працаваць з моладзьдзю, у морду атрымаем – загінем. Захаваем інфармацыйны сувэрэнітэт, або станем рабамі Захаду», – заявіў Лукашэнка, параўнаўшы цяперашнюю сытуацыю з прадвесьцем трэцяй сусьветнай вайны, якая ўжо ідзе ў інфармацыйным полі.

Больш цытатаў Лукашэнкі тут.

12:44 11.2.2021

Што сказаў Лукашэнка на «Ўсебеларускім сходзе». Цытаты

Зьбіраем для вас асноўныя заявы тут.

12:39 11.2.2021

Пікеты і графіці супраць Усебеларускага сходу

Пікет 11 лютага.
Пікет 11 лютага.
Палітычнае графіці, 11 лютага.
Палітычнае графіці, 11 лютага.

12:31 11.2.2021

Амбасада ЗША ня лічыць «Усебеларускі сход» прадстаўнічай пляцоўкай беларускага народу

У афіцыйнай заяве амбасады ЗША гаворыцца, што адкрыты 11 лютага рэжымам Лукашэнкі «Ўсебеларускі народны сход», «не зьяўляецца інклюзіўнай пляцоўкай, якае сапраўды прадстаўляе меркаваньні беларускага грамадзтва». Таму, на думку амэрыканскага боку, ён «не садзейнічае вырашэньню цяперашняга палітычнага крызісу ў краіне».

12:28 11.2.2021

У Менску зразаюць стужкі ў нацыянальных колерах

12:19 11.2.2021

10 фактаў пра «Усебеларускі сход» у карцінках

Свабода сабрала 10 фактаў пра праўладны форум.

Калі ў вас не працуе галерэя, клікайце сюды.

Загрузіць яшчэ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

XS
SM
MD
LG