Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне забаранілі расейскія вакцыны ад COVID-19


Прыбыцьцё расейскай вакцыны "Спутнік" у Іран. Ілюстрацыйнае фота
Прыбыцьцё расейскай вакцыны "Спутнік" у Іран. Ілюстрацыйнае фота

Урад Украіны прыняў пастанову аб дзяржаўнай рэгістрацыі вакцынаў ад COVID-19, якой забараняецца рэгістраваць вакцыны і іншыя прафіляктычныя сродкі ад каранавіруснай інфэкцыі вытворчасьці РФ.

«Рэгістрацыя вакцын або іншых мэдычных імунабіялягічных прэпаратаў для спэцыфічнай прафіляктыкі вострай рэсьпіраторнай хваробы COVID-19, выкліканай каранавірусам SARS-CoV-2, пад абавязаньне неадкладнага мэдычнага ўжываньня, распрацоўка і / або вытворчасьць якіх ажыцьцёўлена ў дзяржаве, прызнанай Вярхоўнаю Радаю дзяржавай-агрэсарам, забараняецца», — цытуе ТАСС пастанову Кабінэту міністраў.

У канцы мінулага году ўлады Ўкраіны паведамілі пра дамову на пастаўку больш за 1,9 млн доз вакцыны кітайскай кампаніі Sinovac Biotech, першыя 700 тысяч дозаў павінны паступіць у лютым. Украіна таксама чакае пастаўкі прэпарата ў рамках міжнароднага мэханізму COVAX пад эгідай Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя: у сярэдзіне лютага краіна атрымае 117 тысяч дозаў вакцыны кампаніі Pfizer. Чакаецца таксама пастаўка ў гэтым месяцы 12 мільёнаў дозаў прэпаратаў кампаніяў AstraZeneca і Novavax.

Мяркуецца, што вакцынацыя грамадзянаў пачнецца на будучым тыдні.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG