Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ініцыятыва BYPOL заявіла пра пашырэньне сваіх шэрагаў за кошт дзейных супрацоўнікаў сілавых струкрур


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Ініцыятыва BYPOL у мінулыя выходныя арганізавала двухдзённы сход з прадстаўнікамі сваіх суполак. Падчас сустрэчы было заяўлена, што колькасьць сябраў арганізацыі за апошні час істотна вырасла.

Цяпер ініцыятыва аб’ядноўвае ня толькі былых, а і дзейных беларускіх сілавікоў, уключна з супрацоўнікамі Камітэту дзяржбясьпекі, Апэратыўна-аналітычнага цэнтру, Службы бясьпекі прэзыдэнта ды іншых структураў.

Згодна са справаздачай на тэлеграм-канале BYPOL, унутраныя дакумэнты сілавых структур у офіс арганізацыі паступаюць штодня. Асаблівая ўвага надаецца супрацоўніцтву зь дзейнымі сілавікамі, якія сьвядома дапамагаюць апанэнтам рэжыму.

Як вынік, BYPOL рэгулярна публікуе сакрэтныя ведамасныя ўказы і аўдыёзапісы перамоваў высокіх чыноў сілавога блёку (напрыклад, экс-старшыні КДБ Вадзіма Зайцава, былога начальніка ГУБАЗіК Мікалай Карпянкова ды іншых).

Сярод апошніх рэзанансных гісторый — новыя зьвесткі ў расьсьледаваньні гібелі пратэстоўца і мастака Рамана Бандарэнкі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG