Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі 4 месяцы не дае адказаў замежным СМІ наконт акрэдытацыі. Афіцыйная прычына — каранавірус


Акцыя ў падтрымку зьняволеных журналістаў, архіўнае фота

Летась 2 кастрычніка Міністэрства замежных спраў анулявала акрэдытацыі ўсім замежным журналістам, якія працавалі ў Беларусі. Было заяўлена аб пераакрэдытацыі паводле новага палажэньня Савету міністраў.

«З прагрэсіўнага, у палажэньні скараціліся тэрміны разгляду дакумэнтаў: для часовай акрэдытацыі — 5 дзён, для пастаяннай — 30. Але яны не выконваюцца. Многія замежныя выданьні ў кастрычніку адразу падалі дакумэнты ў МЗС. Адказу — ні станоўчага, ні адмоўнага — няма дагэтуль», — адзначаюць у Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ).

Кіраўніцтва арганізацыі зьвярнулася да прэс-сакратара МЗС Беларусі Анатоля Глаза з просьбай пракамэнтаваць сытуацыю.

«Вы будзеце зьдзіўленыя, але 4-месячную затрымку ў ведамстве тлумачаць... каранавірусам! Па словах Анатоля Глаза, апошнім часам камісіі, якая прымае рашэньне, няпроста сабрацца на сваё пасяджэньне», — спасылаюцца ў БАЖ на размову з прадстаўніком МЗС.

Колькі заявак на акрэдытацыю сёньня чакаюць разгляду, у міністэрстве паведаміць не змаглі. Але адзначылі, што за гэты час удалося выдаць прыкладна 100 акрэдытацый.

Як лічаць у БАЖ, большую долю акрэдытацый атрымалі расейскія выданьні кшталту Sputnik, РИА «Новости» ды ТАСС.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG