Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эўропе арыштавалі 45 чальцоў грузінскай крымінальнай супольнасьці


Па выніках буйнамаштабных паліцэйскіх апэрацый «Злодзей у законе» і «Братва-35» праваахоўныя органы Італіі, Францыі, Польшчы, Бэльгіі, Славеніі і Грэцыі арыштавалі 45 выхадцаў з Грузіі.

Усе яны падазраюцца ў зьдзяйсьненьні кватэрных крадзяжоў і адмываньні грошай.

Паводле МУС Грузіі, апэрацыя прайшла пры непасрэдным удзеле «паліцэйскіх аташэ», накіраваных па рашэньні ўраду краіны ў эўрапейскія дзяржавы для дапамогі ў барацьбе супраць «грузінскіх крымінальных супольнасьцяў». Супрацоўнікі МУС Грузіі падавалі эўрапейскім калегам усю інфармацыю пра злачынцаў, якія атабарыліся ў Эўразьвязе на працягу апошніх некалькіх гадоў. У тым ліку адбіткі пальцаў, фатаграфіі ды іншыя дадзеныя.

Грузія актыўна супрацоўнічае з ЭЗ у барацьбе супраць грузінскіх нелегалаў, якія займаюцца ў Эўропе ў асноўным кватэрнымі крадзяжамі. Гэтым Тбілісі спрабуе прадухіліць прыпыненьне «бязьвізавага рэжыму» з Эўрапейскім Зьвязам. Пра верагоднасьць такога кроку неаднаразова гаварылі міністры ўнутраных спраў Францыі, Італіі і Нямеччыны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG