Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віктара Малішэўскага апыталі ў справе «Прэс-клюбу». Ён на волі


Дыскусія ў "Прэс-клюбе", архіўнае фота

Мэнэджара Віктара Малішэўскага апыталі ў сувязі з крымінальнай справай «Прэс-клюбу».

Як стала вядома Свабодзе ад Галіны Малішэўскай, яе муж выйшаў пасьля допыту ў Дэпартамэнце фінасавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю. Цяпер ён на працоўным месцы ў «Альфа-Банку», дзе кіруе дэпартамэнтам камунікацый.

На волі застаецца і сама Галіна Малішэўская. Які цяпер ягоны працэсуальны статус, пакуль невядома.

Раніцай 10 лютага да іх у кватэру прыйшлі сьледчыя і правялі ператрус. Забралі наяўныя грошы, цікавілася супрацоўніцтвам з «Прэс-клюбам».

Сын Малішэўскіх удакладніў парталу Onliner, што сьлядоў вобшуку практычна ня бачна, хіба невялікі непарадак унутры шафаў.

Ад канца мінулага году за кратамі знаходзяцца пяцёра супрацоўнікаў «Прэс-клюбу» на чале з кіраўніцай праекту Юліяй Слуцкай. Іх абвінавачваюць у падатковых злоўжываньнях.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG