Ва ўсім сьвеце ўвялі амаль 129 мільёнаў доз вакцыны супраць COVID-19, — Bloomberg

Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Паводле зьвестак агенцтва Bloomberg, па ўсім сьвеце ўкалолі больш за 128,7 мільёна доз вакцыны супраць COVID-19.

Найбольш вакцыніравалі людзей у ЗША (40,5 млн.), Кітаі (31,2 млн.) І Эўрапейскім Зьвязе (16,5 млн.).

Самыя вялікая колькасьць уведзеных вакцынаў на 100 чалавек — у Ізраілі (59,92), Аб’яднаных Арабскіх Эміратах (39,09), Вялікабрытаніі (17,93) і ЗША (12,34).

​
XS
SM
MD
LG