Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць палітвязьняў у Беларусі вырасла да 226 чалавек


Ілюстратыўнае фота
Ілюстратыўнае фота

Беларускія праваабаронцы прызналі яшчэ дваіх зьняволеных палітвязьнямі.

Стэфан Лазавік і Віктар Лосік сталі новымі палітвязьнямі рэжыму Лукашэнкі, паведамляе сайт Праваабарончага цэнтру «Вясна».

Стэфана Лазавіка асудзілі ў Горацкім раёне па ч.1 арт. 339 (хуліганства) да 1 году пазбаўленьня волі. Здарылася гэта яшчэ 26 лістапада летась. Былога назіральніка на прэзыдэнцкіх выбарах прызналі вінаватым у надпісе «Он проиграл и стал убивать. Скот уходи!»

Віктару Лосіку прад’явілі абвінавачаньні па ч.1 арт. 339 (хуліганства) і арт. 341 Крымінальнага кодэксу (апаганьваньне збудаваньняў і псаваньне маёмасьці). Яго затрымалі ў Хацежыне Менскага раёну за надпіс «Не забудем, не простим!» Таксама Лосік павесіў на мосьце пудзілы з фатаздымкамі міністра ўнутраных спраў і старшыні выбарчай камісіі Хацежынскага ўчастку для галасаваньня, а на апоры моста нанёс выявы гербу «Пагоня».

Паколькі надпісы абодвух затрыманых відавочна адносяцца да пратэставай дзейнасьці, іх дзеяньні нельга было кваліфікаваць па крымінальным артыкуле «Хуліганства». Герб «Пагоня» ўваходзіць у сьпіс нацыянальных гісторыка-культурных каштоўнасьцяў, і адпаведна, ня можа падпадаць пад азначэньне «апаганьваньня збудаваньняў надпісамі палітычнага зьместу».

Праваабаронцы прызнаюць, што падобныя дзеяньні не маглі прынесьці істотнай матэрыяльнай шкоды, а пазбаўленьне Лазавіка і Лосіка волі мае бясспрэчна палітычную матывацыю.

Заяву аб прызнаньні Стэфана Лазавіка і Віктара Лосіка палітвязьнямі падпісалі:

  • Праваабарончы цэнтар «Вясна»;
  • Беларускі дакумэнтацыйны цэнтар;
  • «Беларускі Хэльсынскі Камітэт»;
  • Цэнтар прававой трансфармацыі Lawtrend;
  • Кансультацыйны цэнтар па актуальных міжнародных практыках і іх імплемэнтацыі ў праве «Х'юман канстанта»;
  • Беларускі ПЭН-цэнтар;
  • Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;
  • Простае таварыства «Ініцыятыва FORB»;
  • «Прававая ініцыятыва».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG