У 2020 годзе ў Вялейскім раёне памерлі 957 чалавек — на 201 больш, чым у 2019-м, вынікае зь зьвестак, апублікаваных на сайце вілейскага шпіталя.
61% памерлі ад хваробаў сыстэмы кровазвароту, 10% — ад новаўтварэньняў, 6% — ад вонкавых прычын. Ці зьвязаная гэтая сьмяротнасьць з каранавірусам, не паведамляецца.
Нарадзілася ў раёне за год 371 чалавек — на 11% менш, чым пазалетась.
Усяго на Вялейшчыне жывуць 48 500 чалавек, зь іх 27 400 у самім райцэнтры.
Статыстыка сьмяротнасьці за 2020 год па Беларусі ў цэлым недаступная. Паводле афіцыйных зьвестак, у 2020-м у Беларусі ад каранавірусу памерлі 1424 чалавекі.