Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Васкрасенскі зьвінаваціў Бабарыку ў тым, што той «не беражэ сваіх людзей»


Агароджаны Маскоўскі раённы суд Менску, дзе адбылося першае паседжаньне ў «справе Белгазпрамбанку» без удзелу экс-кіраўніка банку палітвязьня Віктара Бабарыкі.
Агароджаны Маскоўскі раённы суд Менску, дзе адбылося першае паседжаньне ў «справе Белгазпрамбанку» без удзелу экс-кіраўніка банку палітвязьня Віктара Бабарыкі.

Па словах вызваленага з СІЗА КДБ Юрыя Васкрасенскага, якога не падтрымала ніводная альтэрнатыўная палітычная сіла, Бабарыка — нясьпелы палітык, які не шкадуе сваю каманду.

Былы палітвязень Юры Васкрасенскі, які пасьля турмы ініцыяваў стварэньне «Круглага стала дэмакратычных сіл», 4 лютага пасьля першага пасяджэньня ў «справе Белгазпрамбанку» выступіў з крытыкай на былога старшыню праўленьня банку Віктара Бабарыку, які застаецца ў зьняволеньні. Васкрасенскага цытуе дзяржаўнае агенцтва БелТА.

«Я думаю, што Віктар Дзьмітрыевіч жыве ў нейкім сваім вымярэньні, таму што на круглым стале яму прапанавалі раскаяцца і вярнуць усё краіне і народу. І калі б ён бярог сваіх людзей, ён бы зрабіў усё, каб іх выратаваць і каб сем’і гэтых людзей не пакутавалі з-за яго. Але Бабарыка, магчыма, лічыць сябе мэсіяй і хоча кагосьці там выратаваць, але ня можа выратаваць нават сваіх людзей», — сказаў Васкрасенскі.

Сёньня Вярхоўны суд правёў папярэдняе судовае паседжаньне ў справе топ-мэнэджараў «Белгазпрамбанку». З шасьцю абвінавачанымі, паводле паведамленьня агенцтва, заключаны дасудовыя пагадненьні аб супрацоўніцтве.

Васкрасенскі сказаў, што «прыйшоў падтрымаць абвінавачаных». Па яго словах, абвінавачаныя прынялі пасільны ўдзел у станаўленьні банкаўскай сыстэмы, аддаўшы ёй ад 25 да 30 гадоў працы. Усе яны, на яго думку, «патрыёты, якія выпадкова трапілі ў гэты вір з-за таго, што даверыліся аднаму нясьпеламу палітыку», як Васкрасенскі называе Бабарыку.

Са словаў былога сябра штабу Бабарыкі, «усе яны раскайваюцца, прызнаюць віну», а іх сваякі нібыта зьвярнуліся да Лукашэнкі. Праўда, адвакаты топ-мэнэджараў «Белгазпрамбанку» такой інфармацыі не перадавалі.

Былых старшыню праўленьня банку Віктара Бабарыку, як і ягоных намесьнікаў, абвінавачваюць у атрыманьні хабару ў асабліва буйным памеры арганізаванай групай. Таксама Бабарыку вінавацяць у легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, у асабліва буйным памеры.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG