Паведамленьне пра гэта зьявілася ў «сторыс» крамы ў «Інстаграме».
1 лютага ў краму прыходзілі з маларыцкай інспэкцыі аховы працы.
Праблемы зь дзейнасьцю ўзьніклі і ў іншых крамаў з нацыянальнай сымболікай. З 29 чэрвеня была вымушана спыніць працу крама Symbal.by. Ад восені праблемы з уладамі, падатковай ці арандатарамі зазналі крамы
- «Мой родны кут» у Менску,
- LSTR, «Князь Вітаўт» у Берасьці,
- «Цудоўня» ў Горадні,
- «Цудоўная крама» у Воршы.