Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За спалены дзяржаўны сьцяг хлопца і дзяўчыну пакаралі годам «хатняй хіміі»


Суд Цэнтральнага раёну Менску, ілюстрацыйнае фота
Суд Цэнтральнага раёну Менску, ілюстрацыйнае фота

Паводле абвінавачаньня, Ангеліна Бібік і Мацьвей Копач 7 лістапада ўначы сарвалі разам з тронкам дзяржаўны сьцяг на сталічнай вуліцы Куйбышава. Тапталіся па ім, плявалі і ўрэшце аблілі гаручай вадкасьцю і падпалілі. Іхныя знаёмыя здымалі гэта на смартфоны.

На працэсе выявілася, што подпісы абвінавачаных стаяць пад пратаколамі допыту, якіх яны не падпісвалі, адзначыў праваабарончы цэнтар «Вясна».

Суд Цэнтральнага раёну прызнаў маладых людзей вінаватымі ў зьдзеку зь дзяржаўных сымбаляў і пакараў кожнага годам абмежаваньня волі без накіраваньня ў выпраўленчую ўстанову.

Што такое «хімія» і «хатняя хімія»

«Хімія» — адбыцьцё пакараньня абмежаваньнем волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу. Выраз зьявіўся ў СССР у пасьляваенныя часы, калі працу асуджаных пачалі актыўна выкарыстоўваць на будоўлях і шкодных вытворчасьцях (у тым ліку на хімічных прадпрыемствах). У Беларусі 29 папраўчых установаў адкрытага тыпу, або «хіміяў».

Праз пакараньне «хіміяй» прайшоў шмат хто зь беларускіх апазыцыянэраў.

«Да мяне маглі прыяжджаць наведнікі, мы сустракаліся і размаўлялі ў дворыку спэцкамэндатуры. Карыстаўся мабільным тэлефонам, даходзілі лісты, я пісаў з „хіміі“ нататкі... Некалькі разоў дазвалялі зьезьдзіць да бацькоў», — згадваў Павал Севярынец пра сваю «хімію» ў Пружанскім раёне, дзе працаваў на складзе мясцовай гаспадаркі.

«Хіміяй» часта заканчваюцца адседкі вязьняў, якія былі асуджаныя на вялікія тэрміны зьняволеньня, але праз добрыя паводзіны заслужылі палёгку.

Пакараньне «абмежаваньнем волі» магчыма адбыць і на так званай «хатняй хіміі» — калі ў прысудзе выкарыстоўваецца фармулёўка «без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу». Фактычна гэта сумесь «хіміі», якая прадугледжвае абавязковую прымусовую працу, і адбыцьця пакараньня з адтэрміноўкай, калі асуджаны знаходзіцца дома, але пад рэгулярным пільным кантролем міліцыі.

10 відаў няволі: гід па беларускіх турмах

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG