Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дырэктара «Офісу правоў людзей з інваліднасьцю» пасадзілі пад хатні арышт. Юрыст арганізацыі — на Акрэсьціна. Яны казалі пра зьдзекі ў ДФР


Сяргей Драздоўскі (зьлева) і Алег Граблеўскі. Фотакаляж
Сяргей Драздоўскі (зьлева) і Алег Граблеўскі. Фотакаляж

Дырэктару «Офісу правоў людзей з інваліднасьцю» Сяргею Драздоўскаму і юрысту гэтай асьветніцкай праваабарончай установы Алегу Граблеўскаму выставілі абвінавачаньне ў крымінальнай справе, паведаміла ў «Фэйсбуку» праваабаронца Алена Танкачова.

Паводле яе, Драздоўскага і Граблеўскага затрымалі 3 лютага ў другой палове дня і адвезьлі на допыт у Сьледчы камітэт. Юрыста фонду пасьля допыту затрымалі на тры дні і адвезьлі ў ізалятар на завулку Акрэсьціна. Драздоўскага пасадзілі пад хатні арышт, перадае БелаПАН.

Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю падазрае, што арганізацыя незаконна завалодала дабрачыннымі ўнёскамі і міжнароднай дапамогай. У «Офісе правоў людзей з інваліднасьцю» правялі ператрус.

Напярэдадні Драздоўскага і Граблеўскага выкліка́лі ў Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў для апытаньня. Яны расказалі пра зьдзекі там.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG