«Казаць пра вырашэньне палітычнага крызісу ў краіне дачасна. Наперадзе пераход да вельмі важнага пытаньня — дасягненне грамадзкай згоды і народнага адзінства», — сказаў Станіслаў Зась падчас онлайн-брыфінгу ў Маскве.
Паводле яго, Беларусь павінна сама пераадолець унутраныя цяжкасьці, АДКБ ня ўмешвалася і не зьбіраецца ўмешвацца ў гэты працэс, адзначыў ён.
«Калі мы гаворым пра ўсходнеэўрапейскі рэгіён, захоўваецца складаная сытуацыя ўнутры і вакол Беларусі, — падкрэсьліў Станіслаў Зась. — Вядома, наша арганізацыя гатовая ў выпадку неабходнасьці аказаць усялякую дапамогу беларускаму боку».
28 лістапада 2019 году Савет калектыўнай бясьпекі АДКБ прызначыў на пасаду генэральнага сакратара арганізацыі Станіслава Зася, які да гэтага быў дзяржсакратаром Савету бясьпекі Беларусі.
У АДКБ уваходзіць шэсьць дзяржаў: Армэнія, Беларусь, Казахстан, Кіргізія, Расея і Таджыкістан. Мэтай арганізацыі дэкляраваная сумесная абарона тэрытарыяльнай і эканамічнай прасторы дзяржаў-удзельніц ад любых праяваў вонкавай ваенна-палітычнай агрэсіі, тэрарыстычнай дзейнасьці, прыродных катастрофаў буйнога маштабу.
Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com