Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Упершыню за апошнія месяцы дэманстранты выйшлі ў цэнтар Менску


Акцыя пратэсту ў Менску, 30 студзеня.

Сілавікі затрымалі каля 50 чалавек.

Паводле ацэнак «Нашай нівы», каля 2000 чалавек узялі сёньня ўдзел у гуляньнях на праспэкце Незалежнасьці ў Менску.

Людзі выйшлі ў цэнтар гораду без плякатаў і сьцягоў. Пра акцыю дамаўляліся ў раённых чатах.

Але ў цэнтры пратэстоўцаў ужо чакалі мікрааўтобусы сілавікоў. Паводле валянтэраў, было затрымана каля 50 чалавек, іх адвезьлі ў розныя РУУС Менска.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG