Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Акрэсьціна даставілі групу пэнсіянэрак, затрыманых у менскай Малінаўцы


Центар ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсьціна ў Менску

У сталічны цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў у ноч на 30 студзеня была дастаўленая група затрыманых у мікрараёне Малінаўка пэнсіянэрак.

Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на сына адной з затрыманых, грамадзкага актывіста Зьмітра Кавалгіна.

Сем жанчынаў сустрэліся, «каб скінуцца грашыма нейкаму хвораму дзіцяці, 5 гадзінаў дапытвалі, высьвятляючы, хто арганізатар», напісаў Кавалгін у Фэйсбуку.

«Мама — інвалід другой групы, у яе хворае сэрца. П’е штодня жменю таблетак. Пару раз на тыдзень у яе прыступы арытміі, пару разоў на месяц прыяжджае „хуткая“», — напісаў ён.

У тры гадзіны начы жанчыну адпусьцілі пад падпіску аб яўцы.

«Каля гадзіны начы прывезьлі на Акрэсьціна, але пакідаць там не рызыкнулі. Да гэтага трымалі ў Маскоўскім РУУС, хоць нам хлусілі, што ў іх такіх няма... Маму выпусьцілі, падобна, спалохаўшыся за здароўе. Пасьведчаньне інваліда, яна была самай старэйшай з кампаніі — 68 гадоў, і нашы званкі ў РУУС і ў ЦІП. Але 6 пэнсіянэрак засталіся на Акрэсьціна, у панядзелак суды... Адна жанчына, здаецца, зусім выпадкова праходзіла і жыве ў найбліжэйшым да затрыманьня доме. Яна сказала, што ішла на рынак, і скардзілася, што дома чакае хворая маці 85 гадоў», — паведаміў Кавалгін.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG