Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваслаўныя просяць мітрапаліта Веньяміна вырашыць сытуацыю з галадоўкай Алега Зайца


Сьвята-Елісавецінскі манастыр у Менску

Алег Заяц, які шмат гадоў працуе пры Сьвята-Елісавецінскім манастыры, абвясьціў сухую галадоўку пратэсту супраць 25-дзённага арышту — ён ня есьць і ня п’е з 23 студзеня. 

Жыхару Менску Алегу Зайцу 37 гадоў. У яго праблемы з нагамі, таму ён ня можа працаваць больш за 6 гадзін на дзень. Займаецца рамесьніцтвам — вырабляе бранзалеты і іншыя рэчы, якія прадаюцца ў манастыры ў Навінках. У суботу 23 студзеня Алега затрымалі і адвезьлі ў Савецкі РУУС. А 26 студзеня асудзілі на 25 дзён адміністрацыйнага арышту.

Праваслаўныя зьбіраюць подпісы пад лістом да мітрапаліта Веньяміна, у якім просяць яго прыняць меры, каб спыніць гэтую галадоўку.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG