Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Facebook у пандэмію: квартальны прыбытак вырас на 53%


Кіраўнік кампаніі Цукербэрг патлумачыў гэта тым, што людзі і кампаніі актыўна выкарыстоўвалі сацыяльную сетку ва ўмовах пандэміі, інфармуе «Голас Амэрыкі»​.

Прыбытак Facebook істотна вырас у апошнім квартале летась, калі людзі, вымушаныя праводзіць сьвяты ва ўмовах пандэміі, выкарыстоўвалі вядучую сацыяльную сетку для працы і вольнага часу.

Кампанія Facebook заявіла аб прыбытку ў 11,2 мільярда даляраў пры абароце ў 28 мільярдаў. Гэтыя паказчыкі вырасьлі на 53 і 33 адсоткі адпаведна, у параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году.

«Мы вельмі добра завяршылі год, паколькі людзі і кампаніі працягвалі карыстацца нашымі паслугамі ў гэтыя складаныя часы», — заявіў выканаўчы дырэктар Facebook Марк Цукербэрг.

Кампанія паведаміла, што яе асноўная сацыяльная сетка мела 2,8 мільярда карыстальнікаў на канец сьнежня 2020 году. Пры гэтым 3,3 мільярда чалавек выкарыстоўвалі хаця б адну зь яе «сямейных» праграм, уключаючы Instagram, WhatsApp і Messenger.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG