Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэнсіянэры правялі акцыю пратэсту ў Менску. ВІДЭА


Акцыя пэнсіянэраў. Менск, 4 студзеня 2021 году.

Пэнсіянэры сталі на ходніку адной з вуліц Менску ў ланцуг салідарнасьці.

Усяго выйшла некалькі дзясяткаў чалавек з нацыянальнымі сьцягамі і плякатамі з заклікамі вызваліць палітвязьняў.

Пэнсіянэры традыцыйна выходзяць на маршы за новыя сумленныя выбары і акцыі пратэсту зь верасьня 2020 году. Пасьля таго як у сьнежні сілавікі пачалі разганяць іх акцыі і затрымліваць удзельнікаў, людзей на пратэстах стала меней, яны не анансуюцца ў шырокадаступных сацыяльных сетках.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG