Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітвязьня Яўгена Афнагеля не адпусьцілі на пахаваньне бацькі


Яўген Афнагель
Яўген Афнагель

Дзеячу грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Яўгену Афнагелю, які за кратамі з 25 верасьня 2020 году, улады не дазволілі разьвітацца з памерлым бацькам.

Адвакат Яўгена Афнагеля адразу ж пасьля весткі аб сьмерці бацькі зьвярнуўся да сьледзтва з просьбай дазволіць палітвязьню прысутнічаць на пахаваньні, піша «Хартыя-97».

Аднак Яўгена не пусьцілі на разьвітаньне з бацькам. Адміністрацыя СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага ў Менску, дзе ўтрымліваюць палітвязьня, адмовіліся разглядаць такую магчымасьць без дазволу Сьледчага камітэту. Але там нават не адказалі на зварот, пададзены 25 студзеня.

Ігар Афнагель 30 гадоў працаваў у рэдакцыі Беларускай энцыкляпэдыі, быў вядомым маратонцам-аматарам. Ён памёр у панядзелак на 83-м годзе жыцьця. У сераду яго пахавалі на Заходніх могілках у Менску.

У 2008 годзе палітвязьня Аляксандра Казуліна адпусьцілі дадому на тры дні, калі памерла ягоная жонка. У 2011 годзе палітвязьню Алесю Бяляцкаму не далі прысутнічаць на пахаваньні бацькі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG