Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракуратура абвергла зьвесткі пра затрыманьне пракурора Віцебску, але пацьвердзіла яго звальненьне

абноўлена

Раніцай 27 студзеня Tut.by з спасылкай на свае крыніцы паведаміў, што ў Віцебску, паводле не пацьверджанай афіцыйна інфармацыі, затрымалі пракурора гораду — 48-гадовага Юрыя Раманоўскага. Пазьней Генэральная пракуратура зьняпраўдзіла гэтую інфармацыю.

Паводле адной з крыніцаў Tut.by у пракуратуры Віцебску, Юрыя Раманоўскага затрымалі супрацоўнікі КДБ падчас атрыманьня хабару.

«Пракурор гораду Віцебску Раманоўскі Юры Ўладзімеравіч сапраўды звольнены з органаў пракуратуры на мінулым тыдні. Інфармацыя пра нібыта яго затрыманьне і завядзеньне ў дачыненьні да яго крымінальнай справы не адпавядае сапраўднасьці», — паведаміла пазьней Генпракуратура ў сваім тэлеграм-канале.

Старшага саветніка юстыцыі Юрыя Раманоўскага прызначылі пракурорам Віцебску ў 2013 годзе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG