Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Летась сярэдні заробак бюджэтнікаў склаў 1 000 рублёў. Зноў не дацягнуў да абяцаных Лукашэнкам 500 даляраў


Невясёлыя карцінкі
Невясёлыя карцінкі

У бюджэтных арганізацыях намінальны налічаны сярэднямесячны заробак у 2020 годзе склаў 1006 рублёў, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Гэта ў эквіваленце адпавядае прыкладна 400 далярам ЗША.

Такім чынам, уладам не ўдаецца выканаць даўняе абяцаньне Аляксандра Лукашэнкі, што кожны беларус будзе зарабляць мінімум «па 500 даляраў». А ў лепшыя часы плянку сярэдняга заробку абяцалі ўзьняць да тысячы даляраў.

Але нават пры такой статыстыцы заробак чыноўніка і настаўніка адрозьніваецца ў разы.

Рэальная заработная плата ў бюджэтных арганізацыях у 2020 годзе ў параўнаньні з 2019-м павялічылася на 13%. Намінальны налічаны сярэднямесячны заробак такіх работнікаў склаў 1250 рублёў.

Ад 1 студзеня 2021 году базавая стаўка для бюджэтных арганізацый складае 195 рублёў. У параўнаньні зь мінулым годам яна вырасла на 10 рублёў. Яе памер вызначаны з улікам прагнозу асноўных парамэтраў сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG