Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бабруйску пад заклад адпусьцілі мэдсястру, яе мужа трымаюць у ІЧУ


Ланцуг салідарнасьці мэдыкаў у Бабруйску, 12 жніўня 2020
Ланцуг салідарнасьці мэдыкаў у Бабруйску, 12 жніўня 2020

Мэдычную сястру рэанімацыі шпіталя хуткай дапамогі ў Бабруйску Юлію Яскевіч вызвалілі пад заклад.

Як паведамляе тэлеграм-канал «Белые халаты», яе муж Зьміцер Яскевіч, анэстэзіёляг-рэаніматоляг, застаецца за кратамі.

Ніякіх абвінавачаньняў ім да гэтага часу не прад’яўлена. Сужэнцы гадуюць 4-гадовую дачку.

Мэдыкаў схапілі 22 студзеня падчас масавага «хапуна» ў Бабруйску — агулам тады затрымалі 15 чалавек. У кватэры Яскевічаў правялі ператрус.

Паводле міліцыянтаў, затрыманьні праводзіліся ў рамках крымінальнай справы, але зь якой нагоды яна заведзеная, невядома.

Некаторых затрыманых бабруйчанаў адпусьцілі пасьля трох сутак арышту, іншым прысудзілі арышт на 10–12 сутак і штрафы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG