Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жонка Ігара Лосіка вітае рашэньне мужа выйсьці з галадоўкі і будзе працягваць барацьбу за яго вызваленьне


Дар’я Лосік

Паводле Дар’і Лосік, цяпер Ігару неабходнае мэдычнае абсьледаваньне, каб ацаніць шкоду, спрычыненую галаданьнем арганізму. «Выхад з галадоўкі ў 42 дні будзе такі самы доўгі, як мне казаў лекар, зь якім я раілася. Гэта будзе цяжка, і за яго станам неабходна назіраць», — адзначыла жонка палітвязьня.

На пачатковым этапе яна плянуе перадаваць мужу садавіну, каб ён выціскаў сок і дадаваў у шклянку з вадой, і хуткарастваральныя кашы, якія ён зможа есьці пазьней.

Адвакат Лосіка Дзьмітры Лепрэтар сёньня наведаў яго ў жодзінскай турме. «Ён патлумачыў мне сваё рашэньне выйсьці з галадоўкі, я запісаў яго словы», — сказаў ён.

Па словах абаронцы, на фоне галадоўкі праблемы са здароўем у Лосіка пагоршыліся. «Сам ён кажа, што адчувае сябе больш-менш добра, але яго пачалі непакоіць ныркі. Выглядае вельмі худым і змардаваным. Мэдработнікі працягваюць сачыць за яго станам, пытаюцца пра скаргі, вымяраюць артэрыяльны ціск», — адзначыў Лепрэтар.

25 студзеня палітвязень Ігар Лосік прыняў рашэньне спыніць галадоўку. Ён пратэставаў супраць абвінавачаньняў у свой адрас. Паводле блогера, яго ўзрушыла неверагодная хваля салідарнасьці, а таксама просьбы сотняў і тысяч беларусаў спыніцца, дачакацца агульнай перамогі здаровым.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG