Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дваіх мастакоў асудзілі за фатаграфаваньне ў цэнтры Менску


Ілюстратыўнае фота
Ілюстратыўнае фота

Лесю Пчолку аштрафавалі, а Ўладзімеру Грамовічу прысудзілі арышт.

Арт-дырэктарку Незалежнай культурніцкай супольнасьці VEHA мастачку Лесю Пчолку затрымалі 23 студзеня ў Менску і даставілі ў Партызанскі РУУС, піша тэлеграм-канал «„Вясна“ назірае». Напярэдадні ў гэтым пастарунку адмовіліся ад камунікацыі са сваякамі затрыманых і не прымалі ніякіх перадач перад адпраўленьнем людзей у ізалятар.

Пчолку судзілі за тое, што яна сфатаграфавалася ў цэнтры гораду. На судзе па ч. 1 арт. 23.34 КаАП дапыталі сьведку з АМАПу, які моцна блытаўся ў паказаньнях, але судзьдзя Міхаіл Макарэвіч усё адно на падставе гэтых паказаньняў аштрафаваў мастачку на 725 рублёў. Адной з супярэчнасьцяў у справе Пчолкі было тое, што ейныя рэчы арыштавалі раней, чым іх уладальніцу.

Раней судзьдзя Міхаіл Макарэвіч адправіў на 15 сутак арышту яшчэ аднаго мастака — Уладзімера Грамовіча, якога затрымалі разам з Лесяй Пчолкай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG