Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МЗС Украіны аб словах Навальнага пра Крым: «Бутэрброд давядзецца вярнуць»


Міністар замежных справаў Украіны Дзьмітро Кулеба

Міністар замежных справаў Украіны Дзьмітро Кулеба пракамэнтаваў заяву расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага пра Крым, якую той зрабіў пасьля расейскай анэксіі паўвострава.

«Крым — гэта бутэрброд з каўбасой ці што, каб яго туды-сюды вяртаць? (…) З пункту гледжаньня палітыкі і аднаўленьня справядлівасьці, цяпер трэба зрабіць у Крыме нармальны рэфэрэндум. Ня так, як было, а нармальна», — сказаў тады Навальны.

Фраза Навальнага пра бутэрброд пачала зьвязвацца з пазыцыяй расейскага палітыка адносна Крыму.

«Мы павінны разумець Расею. Нас не павінен захапляць і Аляксей Навальны, з пункту гледжаньня інтарэсаў Украіны. Я перакананы, што бутэрброд давядзецца вярнуць, і нясмачны, і сьвежы, у добрым стане. Тут не павінна быць ілюзій», — заявіў Дзьмітро Кулеба ў эфіры тэлеканалу «Україна 24».

Украінскі міністар перакананы, што апазыцыянэру давядзецца папрасіць прабачэньня за анэксію Крыму Расеяй.

«Ён таксама павінен будзе папрасіць прабачэньня за расейскую агрэсію, калі ў выніку дэмакратычных выбараў Навальны ўзначаліць Расею альбо зойме нейкае палітычнае месца ў сыстэме ў будучыні. Але, як я ўжо казаў, ворагам майго ворага зьяўляецца мой сябар. Таму калі Навальны — вораг Пуціна, то мы падтрымліваем Навальнага. Усё вельмі проста», — сказаў Кулеба.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG