Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На нядзельных акцыях пратэсту ў Менску затрымалі сама меней трох чалавек, на суботніх —150


Пікет у менскай Малінаўцы. 24 студзеня.

24 студзеня стаў 169-м днём пратэстаў у Беларусі.

Сама меней траіх, двух мужчын і жанчыну, затрымалі на нядзельных акцыях пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў, перасьледу іншадумцаў і ў падтрымку палітвязьня Ігара Лосіка, які галадае 41 дзень у Жодзінскім СІЗА.

Пра гэта паведамляе валянтэрскі телеграм-канал «Сьпісы затрыманых».

Акцыі пратэсту прайшлі дэцэнтралізавана ў розны час у Менску і рэгіёнах Беларусі. Самым масавым было вячэрняе шэсьце ў сталічным мікрараёне Паўднёвы Захад, у якім удзельнічала каля 100 чалавек.

У суботу затрымалі больш за 150 удзельнікаў пратэстаў. Суботнія затрыманьні сталі самымі масавымі пасьля 20 сьнежня мінулага году. Упершыню за апошнія некалькі тыдняў у цэнтры Менску заўважылі тэхніку сілавікоў. Першы раз пасьля 6 сьнежня ў телеграм-каналах быў прапанаваны адзіны час выхаду на вуліцы для стварэньня «ланцугоў салідарнасьці». Варта таксама адзначыць, што аднаразовы збор быў ініцыяваны ў суботу, а не ў нядзелю.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG