Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхарку Менску затрымалі за тое, што прынесла да амбасады Расеі туалетны ёршык для Пуціна


Ілюстрацыйнае фота. Падчас акцыі ў падтрымку Аляксея Навальнага ў Маскве, 23 студзеня 2021 году
Ілюстрацыйнае фота. Падчас акцыі ў падтрымку Аляксея Навальнага ў Маскве, 23 студзеня 2021 году

У Менску 23 студзеня затрымалі хлопца і дзяўчыну, якія прынесьлі да амбасады Расеі ёршык з надпісам «Пуціну».

Газэта адміністрацыі прэзыдэнта «СБ. Беларусь сегодня» апублікавала ўчора відэа з допытамі некаторых затрыманых у Менску 23 студзеня.

Адна зь іх — 29-гадовая Тацяна, якую затрымалі за тое, што разам з хлапцом прынесла да амбасады Расеі і паставіла там туалетны ёршык з надпісам «Пуціну».

Дзяўчыну прымусілі выбачацца на камэру і «прызнаць сваю віну».

Туалетны ёршык стаў мэмам пасьля выхаду апошняга расьсьледаваньня Фонду барацьбы з карупцыяй пра «палац Пуціна» ў Геленджыку коштам паўтара мільярда даляраў. У фільме было паказана шмат дзіўных рэчаў, адным з самых яркіх фактаў быў закуп туалетнага ёршыка коштам 700 эўра.

У выніку людзі ў Расеі зрабілі гэты прадмет сымбалем пратэстаў 23 студзеня 2020 году: многія выйшлі на акцыю з туалетнымі ёршыкамі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG