Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У кватэру да былога палітвязьня Сяргея Марцалева ламіліся невядомыя. Цяпер ён недасяжны


Сяргей Марцалеў, архіўнае фота
Сяргей Марцалеў, архіўнае фота

У кватэру да палітоляга, былога палітвязьня Сяргея Марцалева спрабуюць трапіць невядомыя, паведаміў Праваабарончы цэнтар «Вясна».

Паводле ягонай інфармацыі, былі чуваць пагрозы і нецэнзурная лаянка.

Празь нейкі час пасьля гэтага тэлефон Сяргея Марцалева стаў недасяжны, паведамілі праваабаронцы.

Палітоляг, паліттэхноляг Сяргей Марцалеў падчас прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі 2010 году кіраваў перадвыбарчым штабам Мікалая Статкевіча. 19 сьнежня 2010 году, калі ў Менску праходзіла акцыя пратэсту на плошчы Незалежнасьці, Сяргей амаль не прысутнічаў. Яго затрымалі праз тры дні: уначы 23 сьнежня зьнялі зь цягніка, на якім ён ехаў у Варшаву ўдзельнічаць у здымках перадачы тэлеканалу «Белсат».

Яго абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў, 4 красавіка 2011 году абвінавачаньне было зьменена на арт. 342 КК («Арганізацыя дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак»). Палітоляга ўтрымлівалі пад вартай у СІЗА КДБ.

16 траўня 2011 году ў судзе Заводзкага раёну Менску яго асудзілі на 2 гады пазбаўленьня волі ўмоўна.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG