Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску затрымалі шматдзетную маці, якую нібыта апазналі па фота з адной з акцый


Перад дзьвярыма ізалятара на Акрэсьціна
Перад дзьвярыма ізалятара на Акрэсьціна

Вольгу Баброву, у якой чацьвёра непаўналетніх дзяцей, зьмясьцілі ў ізалятар на Акрэсьціна. Ніякіх перадач ёй не прымаюць.

Пісьменьніца Ганна Севярынец паведаміла ў фэйсбуку аб затрыманьні 22 студзеня шматдзетнай маці Вольгі Бабровай і заклікала падтрымаць яе сям’ю праз замовы ў іхнай інтэрнэт-краме.

Па словах Севярынец, Баброву папрасілі праехаць дзеля тлумачэньняў у РАУС, а адтуль ужо ня выпусьцілі. Цяпер Вольга ў ізалятары на Акрэсьціна, перадачы не прымаюцца. У Вольгі пяцёра дзяцей, чацьвёра зь іх — непаўналетнія.

Фота Вольгі Бабровай зь яе фэйсбуку

«...нібыта апазналі па фота зь нейкай акцыі. Інфармацыю родным не даюць. У Вольгі і яе мужа — інтэрнэт-крама настольных гульняў. Калі вы хацелі абнавіць парк настолак альбо пачаць гуляць у іх — даю спасылку», — напісала Ганна Севярынец.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG