Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску затрыманыя карэспандэнт «Белсату» і два студэнты журфаку БДУ


Затрыманьні ў Каменнай Горцы, Менск, 23 студзеня 2021

Падчас сёньняшніх акцый пратэсту ў Менску затрыманы Аляксандар Мікрукоў, які супрацоўнічае з тэлеканалам «Белсат». Ён быў дастаўлены ў УУС Ленінскага раёну, а затым у цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Вядома таксама аб затрыманьні двух студэнтаў факультэту журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Івана Аксінушкіна і Антона Шавярынава, абодва дастаўленыя ў Маскоўскі РУУС.

Паводле стану на 22 гадзіны затрымана ня менш за 146 чалавек паводле дадзеных валянтэрскага тэлеграм-каналу «Сьпісы затрыманых» і ня менш за 131 чалавека паводле інфармацыі праваабаронцаў.

Раней міліцыя паведаміла аб затрыманьні каля 100 «найбольш актыўных асобаў». Суботнія пратэсты яна расцаніла як «кароткачасовыя несанкцыянаваныя акцыі, удзел у якіх бярэ нешматлікая колькасьць чалавек».

Грамадзяне выступаюць супраць фальсыфікацыі вынікаў жнівеньскіх прэзыдэнцкіх выбараў, гвалту, перасьледу іншадумцаў і за вызваленьне палітвязняў, у тым ліку блогера і былога кансультанта Радыё Свабода Ігара Лосіка, які галадае ўжо 40 дзён.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG