Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менчука, які наехаў на нагу міліцыянта, зьбіраюцца судзіць за замах на забойства


Аляксандар Троцкі
Аляксандар Троцкі

Аляксандар Троцкі адмовіўся выходзіць з машыны 12 жніўня ля стэлы і зьехаў ад узброеных людзей.

Пра тое, што 45-гадовага жыхара Менску Аляксандра Троцкага абвінавачваюць у замаху на забойства супрацоўніка органаў унутраных справаў, паведамляе незарэгістраваны праваабарончы цэнтар «Вясна».

Паводле вэрсіі сьледзтва, Троцкі вечарам 12 жніўня на сваім аўтамабілі наехаў на нагу супрацоўніка ДАІ.


Усё адбылося непадалёк ад стэлы, калі машыну Аляксандра спынілі ўзброеныя людзі. Ён адмовіўся выходзіць з аўтамабіля, аднак сілавікі разьбілі шыбы і выцягнулі Троцкага з салёна, пасьля чаго зьбілі і затрымалі. У шпіталі Аляксандар Троцкі правёў тры тыдні.

Аляксандар Троцкі ў шпіталі
Аляксандар Троцкі ў шпіталі

Першапачаткова Троцкага вінавацілі па артыкуле 364 КК РБ — гвалт у дачыненьні да міліцыянта. Аднак нядаўна справу перакваліфікавалі, судзіць Аляксандра Троцкага зьбіраюцца па артыкуле 362 — замах на забойства міліцыянта. Яна прадугледжвае пакараньне ў выглядзе вялікіх тэрмінаў пазбаўленьня волі (ад 10 да 20 гадоў) і нават расстрэлу. Працэс Аляксандра Троцкага пройдзе ў Менскім гарадзкім судзе.

У дадатак 22 студзеня суд Цэнтральнага раёна асудзіў Аляксандра Троцкага на 15 сутак арышту за непадпарадкаваньне супрацоўніку АМАПу 12 жніўня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG