Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У розных раёнах Менску прапала гарачая вада і ацяпленьне


Аварыйныя працы на перасячэньні Рафіева-Ясеніна
Аварыйныя працы на перасячэньні Рафіева-Ясеніна

У мікрараёнах Паўднёвы Захад і Малінаўка некалькі дамоў засталіся без гарачай вады і цяпла. Пра гэта парталу TUT.BY паведамілі чытачы.

Менчукі паведамілі, што гарачая вада і ацяпленьне зьніклі ў доме 22/1 па вуліцы Голубева, па вуліцы Касманаўтаў, з 4-га па 18-ы дом, у дамах па вуліцы Бялецкага і праспэкце Любімава, на вуліцы Ясеніна 58, 60, 62, 64, а таксама ў дамах на Гурскага, Алібегава.

«У 115 не датэлефанавацца, 120 чалавек у чарзе. У ЖЭСе трубку не здымаюць», — піша чытач. Людзі кажуць, што ў кватэрах становіцца адчувальна холадна.

Раней чытачы паведамлялі пра «раку кіпеню» на вуліцы Ясеніна — прарвала трубу.


Тэлеграм канал «МотолькоПомоги» піша, што гарачай вады і цяпла няма і ў Міхалове — на вуліцы Брыля, Астроскіх, а таксама ў дамах па вуліцы Слабадзкой і Рафіева.

«Добры вечар. Менск, вуліца Громава няма ацяпленьня і гарачай вады», — піша яшчэ адзін чытач. Паводле яго, аварыйныя службы кажуць, што на ліквідацыю аварыі пойдзе да сутак.

У бацькоўскім чаце 10-й гімназіі (Голубева, 29) папярэдзілі, што з прычыны надзвычайнага здарэньня з прарывам трубы заўтра заняткаў ня будзе — іх пераносяць на суботу.

Тэлеграм-канал «Отчислено» піша, што ў 2-м інтэрнаце БДУІР па вуліцы Л. Бяды прарвала трубы на 4-м паверсе.

Жыхары дома па праспэкце Газеты «Звязда» паведамляюць, што батарэі пакуль цёплыя, але няма гарачай вады.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG