Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белы дом апублікаваў зашыфраваную аб’яву для праграмістаў


Белы дом ЗША на сваім сайце даў аб’яву аб запрашэньні на працу праграмістаў, зашыфраваную ў HTML-кодзе. Пра гэта піша Reuters.

«Калі вы чытаеце гэта, то нам патрэбна ваша дапамога», — прыводзіць агенцтва вытрымку з аб’явы. Паводле дадзеных журналістаў, пасьля інаўгурацыі Джо Байдэна адміністрацыя новага прэзыдэнта прыступіла да пошуку работнікаў ва ўрадавую лічбавую службу.

Лічбавую службу Белага дому ў 2014 годзе заснаваў тагачасны прэзыдэнт ЗША Барак Абама — для мадэрнізацыі сыстэмы Medicare і рэфармаваньня найму супрацоўнікаў для дзяржаўных устаноў. Звычайна тэхнічных спэцыялістаў наймаюць ў лічбавую службу на адзін-два гады, адзначае Reuters.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG