Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка і Пуцін паразмаўлялі. Тэмы канстытуцыйнай рэформы і транзыту ўлады не закраналіся


Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін

Сёньня адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Пуціна

«Абмеркаваны шэраг актуальных пытаньняў двухбаковага парадку дня, у тым ліку ў кантэксьце ўзаемадзеяньня ў рамках Саюзнай дзяржавы. Закранутая тэматыка процідзеяньня распаўсюджваньню каранавіруснай інфэкцыі» — паведамляе прэсавая служба прэзыдэнта Расеі.

Пралукашэнкаўскі тэлеграм-канал «Пул первого» дадае, што абмяркоўваліся таксама «ўзаемадзеяньне ў ЭАЭС і іншых інтэграцыйных структурах, а таксама шэраг кадравых пытаньняў».

Ні крамлёўская прэс-служба, ні лукашэнкаўскі тэлеграм-канал не паведамляюць, каб у размове былі закранутыя тэмы канстытуцыйнай рэформы ці транзыту ўлады.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG