Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магутны выбух у Мадрыдзе

Выбух у Мадрыдзе, 20 студзеня 2021
Выбух у Мадрыдзе, 20 студзеня 2021

Відавочцы паведамілі пра магутны выбух у Мадрыдзе. Мясцовыя тэлеканалы паведамляюць пра як найменей двух загінулых. Афіцыйнага пацьверджаньня пакуль няма.

Як паведаміў тэлеканал La Sexta са спасылкай на відавочцаў, пацярпелі некалькі чалавек. Прычынай надзвычайнага здарэньня мог быць выбух газу. Афіцыйнага паведамленьня аб прычынах пакуль няма.

Паводле газэты El Pais, выбух прагрымеў на вуліцы Таледа, у цэнтры гораду. Выбух зьнёс пяць верхніх паверхаў будынка. Як мяркуецца, у будынку знаходзіцца царкоўны прыход.

Паліцыя ачапіла тэрыторыю. Працуюць пажарныя, ідзе эвакуацыя людзей. Экстранныя службы пацьвердзілі раненьне некалькіх чалавек. Гібель людзей афіцыйна не пацьверджаная.

XS
SM
MD
LG