Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер Літвы Інгрыда Шыманіце: Жадаю беларусам цярпеньня


Прэм’ер-міністар Літвы Інгрыда Шыманіце

Прэм’ер-міністар Літвы Інгрыда Шыманіце выказала падтрымку беларускаму народу ў барацьбе за свабоду.

У эфіры ютуб-каналу «Наш дом», прысьвечаным 30-годзьдзю падзей у Вільні, калі мірныя людзі спынілі танкі, прэм’ер-міністар Літвы Інгрыда Шыманіце сказала:

«Важна, каб краіны, якія адчуваюць сябе добра, разумелі, што ёсьць народы і краіны, якія змагаюцца за права вырашаць. Таму што мы змагаліся за сваю дзяржаву, за права вырашаць. Дзяржава — гэта тваё права вырашаць. І важна, каб мы заўсёды пра гэта думалі і заўсёды дапамагалі. Я жадаю цярпеньня, таму што нішто не даецца лёгка. Часам барацьба доўжыцца доўга. Барацьба беларускага народу ўжо доўжыцца вельмі доўга, але ў мінулым годзе ўвесь сьвет паверыў і ўбачыў, наколькі шмат у людзях сілы змагацца за сваю свабоду. І вельмі важна гэта ня выпусьціць. Ну, а наш абавязак — дапамагаць. І мы будзем дапамагаць».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG