Лінкі ўнівэрсальнага доступу

19 студзеня адбудзецца грамадзкае разьвітаньне зь Леанідам Лычом


Леанід Лыч

Славуты абаронца беларускай мовы памёр на 92-м годзе жыцьця. Разьвітаньне зь ім адбудзецца ў Менску на вуліцы Сямашкі, 8/8, піша «Новы Час».

Знаны гісторык памёр 17 студзеня. 8 лютага яму споўнілася б 92 гады. У апошнія тыдні свайго жыцьця Леанід Лыч хварэў на каранавірус і ляжаў у шпіталі.

Цырымонія адбудзецца 19 студзеня ў 10.00 у 1-й залі моргу 9-га гарадзкога клінічнага шпіталя па вуліцы Сямашкі, 8/8.

Лыч шмат пісаў пра важнасьць беларускай мовы і абароны нацыянальнай культуры і незалежнасьці. Ён быў адным з заснавальнікаў Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына», а таксама нязьменным сябрам Вялікай Рады. Быў сталым аўтарам газэты «Новы Час».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG