Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Дзень нараджэньня Сяргея Міхалка


Сяргей Міхалок выступае на «Менск-арэне», 2017
Сяргей Міхалок выступае на «Менск-арэне», 2017

Падзеі 19 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі

Дзень у гісторыі

1911 — Заснаваная Менская гарадзкая бібліятэка.

1918 — Разагнаны Ўсерасейскі ўстаноўчы сход.

Дэманстрацыя ў падтрымку Ўстаноўчага сходу, Петраград
Дэманстрацыя ў падтрымку Ўстаноўчага сходу, Петраград

1963 — Адбыўся першы выступ гурту The Beatles на тэлебачаньні.

1966 — Індзіра Гандзі стала трэцім прэм’ер-міністрам Індыі.

1970 — Пуск першага тралейбуса ў Магілёве.

У гэты дзень нарадзіліся

1809 — Эдгар Алан По, амэрыканскі пісьменьнік.

Эдгар Алан По
Эдгар Алан По

1916 — Залман Капыскі, беларускі гісторык.

1931 — Натальля Паплаўская, беларуская мастачка.

1947 — Лешак Бальцаровіч, польскі палітык і эканаміст, «архітэктар» эканамічных рэформаў у посткамуністычнай Польшчы.

Лешак Бальцаровіч, выступ зь лекцыяй у Менску. 2014
Лешак Бальцаровіч, выступ зь лекцыяй у Менску. 2014

1972 — Сяргей Міхалок, беларускі сьпявак, аўтар музыкі і тэкстаў, актор.

У памяці

1656 — Казімір Леў Сапега, дзяржаўны і грамадзкі дзеяч ВКЛ.

1838 — Апалёнія Серакоўская , жонка аднаго зь лідэраў паўстаньня 1863 году Зыгмунда Серакоўскага.

Апалёнія Серакоўская
Апалёнія Серакоўская

1862 — Міхал Без-Карніловіч, вайсковы тапограф і статыстык, аўтар кнігі «Гістарычныя зьвесткі пра знакамітыя мясьціны ў Беларусі».

1944 — Мікола Чарнецкі, беларускі публіцыст, пэдагог, палітычны дзеяч.

2013 — Юры Гумянюк , беларускі пісьменьнік.

Юры Гумянюк
Юры Гумянюк

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG