Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля ўзьбярэжжа Турэччыны затануў карабель з 10 украінцамі на борце


Карабель «Арвін», на борце якога знаходзіліся 10 украінцаў і двое іншаземцаў, затануў у Чорным моры ля ўзьбярэжжа Турэччыны.

Як паведаміў у Twitter прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Украіны Алег Нікаленка, шэсьць чалавек выратавалі, двое загінулі.

«Пошукава-выратавальная апэрацыя чатырох маракоў працягваецца. Украінскія консулы адправіліся ў порт Бартын для аказаньня консульскай дапамогі», — напісаў Нікаленка. Ён не паведаміў пра грамадзянства загінулых і выратаваных.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG