Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З 1 сакавіка ў кіроўцаў змогуць забіраць правы за гудок на акцыі


У новым Кодэксе аб адміністрацыйных правапарушэньнях узмацнілі пакараньні для аўтамабілістаў за падтрымку пратэстоўцаў і блякаваньне вуліц, піша Onliner.

Зьявіўся новы артыкул 18.13.4 «Парушэньне асобай, якая кіруе транспартным сродкам, правілаў карыстаньня гукавымі сыгналамі ў месцы правядзеньня масавага мерапрыемства». Максымальная кара — штраф 290 рублёў і пазбаўленьне правоў на 1 год.

Максымальны штраф за наўмыснае блякаваньне дарог павысілі ў 5 разоў — да 1450 рублёў (50 базавых).

Увялі новы артыкул 18.1.2 — за блякаваньне дарог у месцы правядзеньня масавага мерапрыемства. Максымальная кара — штраф 1450 рублёў і пазбаўленьне правоў на 2 гады.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG