Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парку высокіх тэхналёгій загадалі ўсталяваць сьцягі на дахах


Адзін з будынкаў Парка высокіх тэхналёгій

«Неабходна забясьпечыць усталяваньне дзяржаўнага сьцяга Рэспублікі Беларусь на дахах будынкаў рэзыдэнтаў Парка высокіх тэхналёгій», — гаворыцца ў лісьце зь адміністрацыі ПВТ, паведаміў Tut.by.

У лісьце ёсьць спасылка на рашэньне Менгарвыканкаму, дзе ў тым ліку ёсьць «плян дадатковых мераў па забесьпячэньні грамадзкага парадку і бясьпекі, дысцыпліны, навядзеньні парадку на тэрыторыі г. Менску».

Адзначаецца, што сярод іншых задач Менгарвыканкам і адміністрацыі раёнаў павінны арганізаваць «работы па папулярызацыі і разьмяшчэньні дзяржаўнай сымболікі», прычым тэрмін выкананьня абазначаны як «пастаянны».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG