Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Дзень гібелі Яна Палаха


Ян Палах, чэскі студэнт, які спаліў сябе на знак пратэсту супраць савецкага ўварваньня
Ян Палах, чэскі студэнт, які спаліў сябе на знак пратэсту супраць савецкага ўварваньня

Падзеі 16 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі

Дзень у гісторыі

1916 — фэльдмаршал Гіндэнбург выдаў загад пра наданьне беларускай мове раўназначных правоў зь іншымі мовамі, пашыранымі на тэрыторыях, акупаваных войскамі Нямецкай імпэрыі.

1919 — праз два тыдні пасьля абвяшчэньня БССР тэрыторыя савецкай Беларусі была радыкальна зьменшаная на карысьць Расейскай Фэдэрацыі. У склад РСФСР былі забраныя Віцебская, Магілёўская і Смаленская губэрні.

1920 — у Амэрыцы набыла моц 18-я папраўка да Канстытуцыі ЗША, якая забараніла вытворчасьць, перавоз і продаж сьпіртовых напояў. Так у Злучаных Штатах пачаўся сухі закон.

1966 — у Таронта стварылі Каардынацыйны камітэт беларусаў Канады.

1969 — чэскі студэнт Ян Палах зьдзейсьніў у Празе акт самаспаленьня на знак пратэсту супраць савецкага ўварваньня.

Помнік Яну Палаху ў Празе
Помнік Яну Палаху ў Празе

1989 — выдадзены ўказ Прэзыдыюма Вярхоўнага Савету СССР «Аб дадатковых мерах па аднаўленьні справядлівасьці ў адносінах да ахвяраў рэпрэсіяў, якія мелі месца ў пэрыяд 30 — 40-х і пачатку 50-х гадоў», якім былі адмененыя ўсе прысуды, вынесеныя ў пазасудовым парадку (сумна знакамітымі «тройкамі» і органамі НКУС).

У гэты дзень нарадзіліся

1791 — Генрык Дэмбінскі, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1830 — 1831 гадоў. У 1831-м кіраваў няўдалай спробаю адбіць у расейцаў Вільню і скончыў жыцьцё ў эміграцыі.

1826 — Рамуальд Траўгут , адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863 — 1864 гадоў. Быў схоплены і павешаны. У мястэчку Сьвіслач на Гарадзеншчыне яму пастаўлены помнік.

Рамуальд Траўгут
Рамуальд Траўгут

1905 — Алесь Пальчэўскі , беларускі пісьменьнік. За сталінскім часам быў двойчы рэпрэсаваны.

1919 — Уладзімер Алоўнікаў, беларускі кампазытар, народны артыст Беларусі. Сярод створаных ім папулярных песьняў — «Радзіма мая дарагая».

1943 — Мікола Чарняўскі, беларускі пісьменьнік, аўтар шматлікіх кніг для дзяцей, доўгія гады супрацоўнік часопісаў «Бярозка» і «Вясёлка».

1947 — Леанід Захлеўны, беларускі кампазытар, народны артыст Беларусі.

У памяці

1893 — Іван Берман, праваслаўны сьвятар, этнограф, краязнавец, зьбіральнік беларускага фальклёру.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG