Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэс-сакратар заводу Škoda выйшаў з тэрмасам да пікету беларусаў і падтрымаў іх пратэст


Томаш Катэра прынёс тэрмасы з кавай і гарбатай і пачаставаў пікетоўцаў

У чэскім горадзе Млада Балеслаў беларусы пікетуюць сядзібу заводцу Škoda, галоўнага спонсара чэмпіянату сьвету ў хакеі. Да іх выйшаў прэсавы сакратар кампаніі.

Томаш Катэра прынёс тэрмасы кавы і гарбаты і пачаставаў пікетоўцаў. Як расказала Свабодзе арганізатарка акцыі Дар'я Рудзько, прэсавы сакратар кампаніі сказаў, што цалкам падзяляе патрабаваньні пікетоўцаў і што аўтары звароту на працягу тыдня атрымаюць на яго адказ.

Раней удзельнікі пікету перадалі ў офіс Škoda Auto зварот з просьбай байкатаваць сёлетні чэмпіянат, калі яго правядзеньне ня будзе перанесенае зь Беларусі. Прадстаўнік заводу Škoda паабяцаў таксама азнаёміць Міжнародную фэдэрацыю хакею са сваёй пазыцыяй у гэтым пытаньні.

Škoda Auto, найбуйнейшы вытворца аўтамабіляў у Чэскай Рэспубліцы, зьяўляецца партнэрам Міжнароднай фэдэрацыі хакею і галоўным спонсарам чэмпіянату сьвету ў хакеі ў Беларусі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG