Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску прайшла жаночая акцыя пратэсту, адну ўдзельніцу затрымалі. ФОТА


Жаночая акцыя пратэсту пад бел-чырвона-белымі парасонамі, Менск, 14 студзеня
Жаночая акцыя пратэсту пад бел-чырвона-белымі парасонамі, Менск, 14 студзеня

Жанчыны выйшлі з парасонамі ў нацыянальных колерах.

У Менску каля Камароўскага рынку жанчыны зь бел-чырвона-белымі парасонамі выйшлі на шпацыр.

Жаночая акцыя, Менск, Беларусь, 14 студзеня.
Жаночая акцыя, Менск, Беларусь, 14 студзеня.

Акцыя доўжылася некалькі хвілін. Сілавікі пад'ехалі да жанчын на легкавой машыне, адну ўдзельніцу затрымалі.

Жаночая акцыя 14 студзеня.
Жаночая акцыя 14 студзеня.

Празь дзьве хвіліны падʼехалі сілавікі на мікрааўтобусах. Удзельніцы пасьпелі адыйсьці далей, да «Дому мэблі». Больш пра затрыманьні пакуль не вядома.

Жанчына, якую затрымалі на шэсьці, а 20-й гадзіне знаходзілася ў Савецкім РУУС. Сёньня яе перавязуць у турму на Акрэсьціна, заўтра будзе суд, паведаміў муж затрыманай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG