Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Траўмаваны п’яным прыхільнікам Лукашэнкі лекар расказаў пра здарэньне 5 студзеня


П'яны прыхільнік Лукашэнкі б'е ў твар лекара Андрэя Ракалу, 5 студзеня 2021 году, Берасьцейскі шпіталь

Па словах Андрэя Ракалы, падабраны п’яным на прыпынку прыхільнік Лукашэнкі пачаў праяўляць агрэсію яшчэ ў машыне хуткай дапамогі.

5 студзеня ў траўмапункце берасьцейскай лякарні прыхільнік Лукашэнкі ўдарыў лекара, вінавацячы яго ў супрацьлеглых поглядах. Андрэй Ракала атрымаў закрытую чэрапна-мазгавую траўму, піша Tut.by.

Лекар хуткай дапамогі Андрэй Ракала расказаў падрабязнасьці інцыдэнту з п’яным мужчынам, які яго ўдарыў і прычыніў цялесныя пашкоджаньні. Пры гэтым пацыент, якога падабралі ў нецьвярозым стане на прыпынку, няспынна лаяўся матам, хваліў Лукашэнку і абражаў лекара.

Ад агляду мужчына адмовіўся, а пачаў агрэсіўна сябе паводзіць яшчэ ў машыне, калі мэдыкі мусілі забраць яго з транспартнага прыпынку. Па словах Ракалы, у пацыента былі траўмы. Прычым 55-гадовы дэбашыр у той вечар ударыў ня толькі Андрэя, спачатку ён нанёс удар па назе фэльчару.

«Прыйшоў участковы. Сказаў, што будзе прымаць заяву ад нашага фэльчара. Яна давала паказаньні ў аглядным кабінэце, а мы стаялі ў калідоры. Гэты мужчына быў у суседнім кабінэце — яго там аглядаў траўматоляг. Раптам ён выбег, пачаў лаяцца і ўдарыў мяне».

Па словах Андрэя, ніхто з мэдыкаў на палітычныя тэмы з 55-гадовым Мікалаем не размаўляў. Сам ён пасьля дэбошу ў шпіталі асабіста перад мэдыкамі не выбачаўся.

Пасьля гэтага калегі Ракалы выклікалі супрацоўнікаў Дэпартамэнту аховы, цяпер справа знаходзіцца ў Ленінскім раённым аддзеле міліцыі. Мэдыка адправілі на бальнічны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG