Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Смаргонях асудзілі 19-гадовага хлопца за абразу Лукашэнкі ў сацсетцы. Тэлефон забралі як «прыладу злачынства»


Лукашэнка і амапаўцы

У судзе Смаргонскага раёну 6 студзеня асудзілі 19-гадовага Ільлю Вайткевіча. Яго абвінавацілі паводле ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэксу (Абраза прэзыдэнта).

Справу разглядаў судзьдзя Сяргей Балондзь, дзяржаўным абвінаваўцам выступіў пракурор Клышэвіч. Як інфармуе «Вясна», сьледзтва заявіла, што Ільля Вайткевіч разьмясьціў 28 жніўня ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» ў суполцы «Нетыповы Астравец» камэнтар, у якім дапусьціў нэгатыўную ацэнку Лукашэнкі, напісаўшы сярод іншага, што ён «г...но» і «кончаны ...».

Таксама ў матэрыялах справы напісалі, што «камэнтар праглядзелі ня меней за 1 500 карыстальнікаў».

Суд улічыў малады ўзрост абвінавачанага, прызнаньне віны і раскаяньне, а таксама тое, што Ільля раней быў несудзімы. Прысуд: 2 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ва ўстанову адкрытага тыпу.

Мабільны тэлефон як «сродак зьдзяйсьненьня злачынства» канфіскаваны ў даход дзяржавы.

Крымінальныя справы за абразу Лукашэнкі ў апошнія тыдні пачасьціліся. Напрыклад, 31 сьнежня такое абвінавачаньне выставілі карэспандэнту сайту «Першы рэгіён» Сяргею Гардзіевічу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG